Ларыса Мікалаеўна Багдановіч (, в. Далкі, , Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-педыятр, неўролаг, арганізатар аховы здароўя, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзілася 13 верасня 1958 года ў в. Далкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-педыятр, урач-неўролаг; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па курсе «Кіраванне аховай здароўя», урач-арганізатар аховы здароўя.
Працавала ўчастковым урачом-педыятрам, неўрапатолагам у дзіцячай паліклініцы г. Брэста; галоўным урачом Брэсцкага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус».
Выбіралася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў.
З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў. Уваходзіла ў склад нацыянальнай групы Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, дзе з'яўлялася членам камісіі па сацыяльнай палітыцы.
Удастоена ганаровага звання «Чалавек года — 2007» у галіне аховы здароўя.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, памятным знакам «За дапамогу і падтрымку» Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне», нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Навуковая дзейнасць Аўтар публікацый па пытаннях комплекснай рэабілітацыі дзяцей з паражэннем нервовай сістэмы, асноўны распрацоўшчык Інструкцыі па аднаўленчым лячэнні і рэабілітацыі дзяцей першага года жыцця з цэрэбральнымі парушэннямі.
Асабістае жыццё Замужам, мае сына.
Літаратура Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009. — Минск, 2009.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання