Вале́рый Анато́льевіч Барадзе́ня (, в. Гаравіца, , Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзіўся 2 лютага 1972 года ў в. Гаравіца Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, інжынер лясной гаспадаркі; спецфакультэт псіхолага-педагагічнай перападрыхтоўкі выкладчыкаў эканамічных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, педагог. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Працаваў майстрам лесу, памочнікам ляснічага ў Кобрынскім лясгасе Брэсцкай вобласці, асістэнтам кафедры эканомікі прыродакарыстання і менеджменту ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», дацэнтам кафедры прамысловага маркетынгу і цэн, намеснікам дэкана, дэканам факультэта маркетынгу ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі.

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дзвюх дачок.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выкладчыкі БДТУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Дэканы факультэта маркетынгу і лагістыкі БДЭУ