Віктар Іванавіч Валюшыцкі (, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 4 лютага 1962 года ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер па эксплуатацыі аўтатранспарту; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.
Працаваў старшым дыспетчарам, інжынерам-тэхнолагам брэсцкай АТЭК-1; інструктарам, другім сакратаром, першым сакратаром Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Брэста; першым сакратаром Брэсцкага гарадскога камітэта ЛКСМБ; намеснікам загадчыка арганізацыйнага аддзела Ленінскага раённага камітэта КПБ г. Брэста; начальнікам аддзела комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця, начальнікам аддзела па кіраванні камунальнай маёмасцю і прыватызацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; дырэктарам, генеральным дырэктарам ААТ «Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг».
Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання