Зыгмунд Антонавіч Валявач (, в. Высокая Ліпа, , Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 13 мая 1953 года ў в. Высокая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны па спецыяльнасці «Радыётэхнічная», ваенны інжынер па радыётэхніцы; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія», палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. Палкоўнік запасу. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра батарэі і зенітнага ракетнага дывізіёна, курсавога афіцэра факультэта, малодшага і старшага навуковага супрацоўніка, намесніка начальніка навукова-даследчага аддзела Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча супрацьпаветранай абароны, начальніка навукова-даследчага аддзела, намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце.

Працаваў на пасадах прафесара кафедры сацыяльных навук і начальніка навукова-даследчай лабараторыі ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук