Віталь Леанідавіч Бусько (, в. Лядкі, , Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 7 жніўня 1956 года ў в. Лядкі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-электрык. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Аўтар больш чым 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ.

Працоўную дзейнасць пачаў малодшым навуковым супрацоўнікам Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Працаваў намеснікам старшыні, старшынёй прафкама студэнтаў, навуковым супрацоўнікам Мінскага радыётэхнічнага інстытута; дацэнтам кафедры вылічальных метадаў і праграмавання, намеснікам дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, дэканам факультэта радыётэхнікі і электронікі, дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, прарэктарам па навучальнай рабоце ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі МПА ЕўрАзЭС, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сярэбраным медалём «20 гадоў СНД», юбілейнымі медалямі.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.

Творы

Бусько, В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в. : Очерки / В.Н. Бусько ; науч. ред. М.В. Научитель ; АН БССР, Ин-т экономики. — Минск : Навука і тэхніка, 1990. — 144 с. Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэканы факультэта радыётэхнікі і электронікі БДУІР Катэгорыя:Дэканы факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР