Таіса Іванаўна Данілевіч (, в. Вусце, , Гродзенская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзілася 13 мая 1958 года ў в. Вусце Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік гісторыі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.

Працавала настаўнікам, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Чаланецкай пачатковай школы Салігорскага раёна Мінскай вобласці, у сярэдніх школах № 5 і № 1 г. Салігорска Мінскай вобласці; загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай работы, загадчыкам аддзела адукацыі Салігорскага гарадскога выканаўчага камітэта; старшынёй Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў; начальнікам упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Удастоена ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь