Сяргей Міхайлавіч Канопліч (, в. Дзярбінкі, , Гомельская вобласць) — беларускі аграном і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 28 сакавіка 1957 года ў в. Дзярбінкі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў брыгадзірам, галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса «Рэвалюцыя» Ельскага раёна Гомельскай вобласці; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Ельскага раённага выканаўчага камітэта.

З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта