Анатолій Паўлавіч Коханаў (, в. Замакроўе, , Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 23 лютага 1950 года ў в. Замакроўе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст.
Працаваў галоўным эканамістам калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Бераставіцкага раёна; старшынёй СВК «Малабераставіцкі элітгас» Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
З'яўляецца заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Пашаны.
Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ