Во́льга Сярге́еўна Паліціка (, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзілася 6 чэрвеня 1971 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Скончыла з адзнакай механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка».

Працавала інжынерам па арганізацыі кіравання вытворчасцю, вядучым спецыялістам па ідэалагічнай рабоце, начальнікам заводскага інфармацыйнага бюро, начальнікам аддзела працы, заработнай платы і ўдасканалення арганізацыі вытворчасці філіяла ЗАТ «АТЛАНТ» — Баранавіцкі станкабудаўнічы завод".

З’яўлялася дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту і сувязі.

У 2016—2019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

У цяперашні час працуе генеральным дырэктарам Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання.

Узнагароды Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровым дыпломам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў развіцці канкурэнцыі».

Асабістае жыццё Замужам, мае дачку і сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (5-е скліканне) Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (6-е скліканне)

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання