Людміла Віктараўна Старасціна (, , Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзілася 9 красавіка 1963 года ў г. Магілёве.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны інстытут імя А. Куляшова, настаўнік матэматыкі і фізікі.
Працавала выхавацелькай, намеснікам дырэктара, дырэктарам сярэдняй школы № 13 г. Магілёва.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё Замужам, мае дачку і сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання