Ігар Станіслававіч Станкевіч (, , Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў г. Магілёве.

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, інжынер па аўтаматызацыі; Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін, юрыст.

Служыў у радах Савецкай Арміі ў складзе Крамлёўскага палка (г. Масква).

Працаваў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на вытворчым аб'яднанні «Хімвалакно» г. Магілёва; слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, майстрам, старшым майстрам, начальнікам участка па вытворчасці сінтэтычных комплексных нітак, старшынёй прафсаюзнага камітэта вытворчасці сінтэтычных комплексных нітак, намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта, старшынёй прафсаюзнага камітэта ААТ «Магілёўхімвалакно».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета Белхімпрафсаюза, Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання