Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко (, , Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 26 красавіка 1957 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-хірург, урач-эндаскапіст.

У 1981—1985 гадах працаваў урачом-хірургам Баранавіцкай гарадской бальніцы. З 1985 па 2001 год — галоўны ўрач медыка-санітарнай часці Баранавіцкага ВБА. З 2001 года працаваў галоўным урачом Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі. У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст)Предвыборная программа Стецко Александра Николаевича. Пэўны час працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта; галоўным урачом Баранавіцкага ГТМА.

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання (ад Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6).

Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання