Мікіта Рыгоравіч Кавалёў ( — ) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Мікіта Рыгоравіч Кавалёў нарадзіўся 20 снежня 1909 года ў вёсцы Майскае (цяпер — Жлобінскі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння трох класаў школы працаваў шафёрам у Жлобіне. У 1931 годзе Кавалёў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. У 1937 годзе скончыў Ульянаўскае танкавае вучылішча. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Мікіта Кавалёў камандаваў батальёнам 21-й гвардзейскай танкавай брыгады 5-га гвардзейскага танкавага корпуса 38-й арміі 1-га Украінскага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
1 лістапада 1943 года падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе Дняпра ў раёне вескі Новыя Пятроўцы Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай СССР батальён Кавалёва вызваліў гэтую вёску, знішчыўшы пры гэтым 11 танкаў, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, 14 мінамётаў, 12 гармат. У перыяд з 3 па 8 лістапада 1943 года батальён знішчыў яшчэ 6 варожых танкаў, 50 гармат і мінамётаў, 124 кулямёты, вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года гвардыі маёр Мікіта Рыгоравіч Кавалёў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Потым Кавалёў удзельнічаў у савецка-японскай вайне. Пасля яе заканчэння працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1945 годзе скончыў курсы ўдасканальвання каманднага саставу, а ў 1953 годзе — Ленінградскую вышэйшую бранятанкавую школу. У 1955 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў і працаваў у Мінску. Памер 10 мая 1978.
Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне