Вялі́кае Хацько́ва — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на ўсход ад горада Полацк, за 9 км на паўночны ўсход ад вёскі Домнікі, у басейне ракі Ценіца.

Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.

Схілы катлавіны слаба выражаны, пад забалочаным лесам, на поўдні параслі забалочаным хмызняком.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна