Бро́льніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Брольнікі.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гарадзечненскі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзечна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 10 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куравіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.. 25 чэрвеня 2008 года Гарадзечненскі сельсавет перайменаваны ў Брольніцкі сельсавет, а адміністрацыйны цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Гарадзечна ў вёску БрольнікіРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района.
22 жніўня 2017 года да Брольніцкага сельсавета далучана частка скасаванага Ваўковіцкага сельсавета (землі плошчай 4703 га і наступныя населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы); са складу Брольніцкага сельсавета выключаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія ўвайшлі ў склад Ладзеніцкага сельсаветаhttp://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области.
Склад Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 16 населеных пунктаў (01.01.2018 г.). У склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Агароднікі вёска 19* Амневічы вёска 50* Брацянка вёска 80** Брольнікі аграгарадок 305 Ваўковічы вёска 207* Гаравічы вёска 87* Гарадзечна аграгарадок 424** Іспась вёска 16** Клюкавічы вёска 64 Краўцэвічы вёска 15 Куравічы вёска 77 Літоўка вёска 12** Мацешыцы вёска 20* Мольнічы вёска 95 Мотча вёска 57** Несутычы вёска 166 Прымень вёска 8 Рутка 2 вёска 72* Селішча вёска 43 Слабодка вёска 37** Слухавічы хутар 6** Стары Лес вёска 41** Суляцічы вёска 96 Сунчыцы вёска 11** Сялец вёска 100** Сянежыцы вёска 69* Эканомія хутар 5** * – у Ваўковіцкім с/с да 22.08.2017 г.; ** – з 22.08.2017 г. у Ладзеніцкім с/с
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1658 чалавек, з іх 95,1 % — беларусы, 2,8 % — палякі, 1,1 % — рускія, 0,6 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1099 чалавек.
Насельніцтва, жыхароў: 1658 (2009 г.)Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года , 1087 (2017 г.), 1118 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Нягневічы».
Гандаль і сфера паслуг паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Брольнікі, вёсцы Ваўковічы. крамы ў аграгарадках Брольнікі і Гарадзечна, вёсках Несутычы і Ваўковічы.
Установы аховы здароўя ФАП у Брольніках, Несутычах, Ваўковічах.
Культура Брольніцкі сельскі Дом культуры.
Славутасці Царква Успенія Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ваўковічы.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе