Нягне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нягневічы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харосіцкага сельсавета, вёска Малы Сялок перададзена ў склад Куравіцкага сельсавета Навагрудскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1913 чалавек, з іх 94,8 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,6 % — палякі, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1622 чалавекі.

Насельніцтва, жыхароў: 2154 (2008 г.), 1913 (2009 г.), 1824 (2017 г.).

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў (2017 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Адампаль вёска 7 Баярская вёска 57 Весялова вёска 100 Дуб’ё вёска 6 Задвор’е вёска 28 Лозкі вёска 128 Мілушава вёска 64 Нягневічы аграгарадок 979 Пабрэззе вёска 44 Падгур’е вёска 40 Падкасоўе вёска 83 Роскаш вёска 45 Сланева вёска 89 Старыя Нягневічы вёска 38 Харосіца вёска 205

Арганізацыі і прадпрыемствы Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Нягневічы». участак Навагрудскага РУП ЖКГ (кацельня, вадаправодная сетка, каналізацыйная сетка, ачышчальныя збудаванні).

Гандаль і сфера паслуг комплексна-прыёмны пункт у аг. Нягневічы філіял АСБ «Беларусбанк» у аг. Нягневічы лазня ў в. Харосіца паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Нягневічы крамы ў аграгарадку Нягневічы; вёсках Баярская, Лозкі, Сланева, Харосіца.

Установы адукацыі ДУА «Нягневіцкая сярэдняя школа» ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна».

Установы аховы здароўя бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў, амбулаторыя ў аг. Нягневічы аптэка ў аг. Нягневічы.

Культура Харосіцкі сельскі Дом культуры. Харосіцкая сельская бібліятэка.

Славутасці Мікалаеўская царква (1853 год) у Нягневічах, помнік архітэктуры. Царква Казанскай іконы Божай Маці ў Нягневічах.

Крыніцы

Літаратура Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 339. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Любчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе