7.62 cm Infanteriegeschütz L/16.5   — нямецкая пяхотная гармата. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. У самым пачатку Першай сусветнай вайны ў рукі немцаў трапіла велізарная колькасць рускіх 76-мм супрацьштурмавых гармат, якія ставіліся як у крэпасцях, гэтак і на бронеаўтамабілях . Значная частка гэтых трафейных гармат была перададзена кіраўніцтву канцэрна Krupp для перапрацоўкі ў гарматы падтрымкі пяхоты. Інжынеры Krupp усталявалі ствол і засаўку гарматы на грузавы прычэп з дзвюма сядушкамі для экіпажа за шчытом — так з'явілася новая гармата, што атрымала назву 7.62 cm Infanteriegeschütz L/16.5. Вугал нахілу вагаўся ад -18.6° да +11.5°, што падавала магчымасці для выкарыстоўвання гарматы як абарончай крапасной гарматы. Аднак далёкасць стральбы пры гэтым не перавышала 2,7 км у стацыянарным становішчы. У якасці снарадаў выкарыстоўваліся як трафейныя рускія, гэтак і спецыяльна распрацаваныя нямецкія. Папулярнасць гарматы сярод салдатаў была вялікая, аднак само яно не было надзейным па прычыне нізкай якасці рускай сталі, з якой вырабляліся арыгінальныя 76-мм супрацьштурмавыя гарматы. Для ліквідацыі нястач гарматы была распрацавана новая гармата 7.7 cm Infanteriegeschütz L/20.

Літаратура

Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001 ISBN 1-86126-403-8

Катэгорыя:Артылерыя калібра 76 мм Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Пяхотныя гарматы