Канстанцін Міхайлавіч Бы́каў (; — ) — вучоны ў галіне фізіялогіі, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Акадэміі навук СССР (1946). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1940). Генерал медыцынскай службы.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Чухлама Кастрамской губерні (Расійская імперыя). У 1912 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. Працаваў у ім да 1921 года пад кіраўніцтвам М. А. МіслаўскагаБыков Константин Михайлович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru. У час Першай сусветнай вайны быў урачом на фронце. У 1921—1950 гг. працаваў у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, у 1921—1932 гг. пад непасрэдным кіраўніцтвам І. П. Паўлава. Адначасова ў 1921—1938 гг. — прафесар Ленінградскага педагагічнага інстытута, 1927—1940 гг. — Ленінградскага ўніверсітэта, 1932—1950 гг. — Ваенна-марской медыцынскай акадэміі (з 1940 г. на пасадзе загадчыка кафедрай фізіялогіі). У 1948—1950 гг. стварыў і ўзначальваў Інстытут фізіялогіі цэнтральнай нервовай сістэмы АМН СССР, з 1950 г. — дырэктар Інстытута фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР.
Памёр К. М. Быкаў 13 мая 1959 г. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак у Санкт-Пецярбургу.
Навуковая дзейнасць Займаўся пытаннямі фізіялогіі стрававання, хімічнай перадачы ўзбуджэння ў нервовых цэнтрах, эксперыментальнай бальнеалогіі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутраныя органы.
Сярод апублікаванага: Лекции по физиологии пищеварения — Л., 1940. Избранные произведения. Т. 1—3. — М., 1953—1958.; Кортико-висцеральная патология. — Л., 1960. (разам з І. Ц. Курцыцыным).
Узнагароды Ордэн Леніна 3 ордэны Працоўнага Чырвонага сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» Сталінская прэмія 1946 г. Прэмія імя І. П. Вавілава АН СССР (1939) Залаты медаль імя І. П. Вавілава (1950)
Памяць Мемарыяльная дошка на доме № 12 па вуліцы Акадэміка Паўлава ў Санкт-ПецярбургуБыкову К. М., мемориальная доска // Энциклопедия Санкт-Петербурга .
Літаратура — С. 371. Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник. / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992.
Спасылкі Быков Константин Михайлович // Сайт РАН Быков Константин Михайлович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалямі РАН Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці