Яўген Юдчыц (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ-1 горада Бяроза, дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў складзе мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці нападніка. У 2015 годзе пераважна выхадзіў на замену, з ліпеня стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Сезон 2016 пачынаў у стартавым складзе, але ў ліпені зноў атрымаў траўму і выбыў да чэрвеня 2017 года (на гэты час каманда змяніла назву на «Энергетык-БДУ»). Неўзабаве пасля вяртання зноў стаў іграком асноўнага складу. У 2018 годзе быў трывалым іграком стартавага складу, забіў 13 галоў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У Вышэйшай лізе застаўся адным з асноўных ігракоў «студэнтаў», аднак часцей стаў гуляць як паўабаронца або флангавы абаронца. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам, у пачатку сезона 2021 стаў капітанам каманды.
У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ». Неўзабаве стаў трэніравацца з брэцкім «Дынама» і падпісаў кантракт з клубам. Замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды на пазіцыі абаронцы. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі. У 2022 годзе заставаўся асноўным іграком «Дынама», у лістападзе 2022 года атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на некалькі месяцаў і прапусціў перадсезонную падрыхтоўку ў пачатку 2023 года.
У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам. Летам 2023 года аднавіў трэніроўкі з асноўнай камандай дынамаўцаў, з верасня стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб, пасля чаго падтрымліваў форму з «Энергетыкам-БДУ».
У лютым 2024 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 Д2 Зорка-БДУ 16 3 2015 Д2 Зорка-БДУ 14 2 2016 Д2 Зорка-БДУ 11 2 2017 Д2 Энергетык-БДУ 18 8 2018 Д2 Энергетык-БДУ 28 13 2019 Д1 Энергетык-БДУ 26 3 2020 Д1 Энергетык-БДУ 24 5 2021 (1) Д1 Энергетык-БДУ 13 1 2021 (2) Д1 Дынама 14 1 2022 Д1 Дынама 26 1 2023 Д1 Дынама 6 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач