Гуляўнік ірыо (Sisymbrium irio) — від раслін сямейства . Этымалогія:  — старая спасылка на капуставыяCalifornia Plant Names.

Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая расліна 10-50 (75) см, часта разгалінаваная ў ніжняй палове, голая або з простымі валасінкамі. Суквецці ўтрымліваюць шмат гермафрадытных кветак. Бледна-жоўтыя пялёсткі (якіх чатыры) даўжынёй ад 2 да 4 мм; тычынкі маюць даўжыню 0,7 мм. Маладыя струкі ад 3 да 5 сантыметраў даўжынёй, прамыя або злёгку дугападобныя, голыя. Насенне 0,9 х 0,4 мм, трохі сціснутае, жоўтае.

Распаўсюджанне Радзіма. Афрыка: Эрытрэя; Алжыр; Егіпет, Лівія; Марока; Туніс. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Дагестан; Перадкаўказзе. Азія: Кувейт; Аман; Катар; Саудаўская Аравія; Аб’яднаныя Арабскія Эміраты; Грэцыя; Кітай; Таджыкістан; Туркменістан; Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Індыя; Непал; Пакістан. Еўропа: Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія; Паўночная Македонія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія; Іспанія. Натуралізаваны. ПАР; Японія; Тайвань; Аўстралія; Еўропа: Беларусь, Украіна, Аўстрыя, Чэхія, Германія, Славакія, Швейцарыя, Ірландыя, Англія, Румынія. ЗША [у тым ліку Гаваі]; Аргенціна; Чылі; Уругвай. Лепш расце ў друзлым пяску або на сугліністай глебе.

Выкарыстанне Насенне выкарыстоўваюць у Іране і Азербайджане, каб рабіць салодкі напой, які ачышчае печань. Таксама шырока выкарыстоўваецца як птушыны корм.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Vascular Flora Germplasm Resources Information Network (GRIN) Euro+Med Plantbase

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Каўказа Катэгорыя:Гуляўнік