Гуля́ўнік Лёзеля, Гуляўнік Лёзеліеў (Sisymbrium loeselii) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назва

Гуляўнік Лёзеліеў, крывавец, кудзер, палявая рута Ботанический словарь, Спб, 1878.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927..

Апісанне Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна, 30—80 см вышынёй. Сцябло ўнізе разам з ніжнім лісцем звычайна жорстка-валасістае, галінастае. Лісце паасобнае і зубчастае, з даўгаватымі або ланцэтнымі бакавымі і дзідападобнымі або трохвугольна-ланцэтнымі канчатковымі дзелькамі. Струкі 2—4 см даўжынёй, у 2—3 разы даўжэй пладаножкі, коса стаяць.

Распаўсюджанне Радзімай з’яўляецца Сярэдняя і Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія; натуралізаваны: астатняя Еўропа, Паўночная Амерыка (Канада, ЗША) .

Ва Украіне від расце на ўсёй тэрыторыі; пустазелле.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Гуляўнік Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1755 годзе Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей