Клаэс Карпінен (; , Ісалмі — , Ісалмі, Фінляндыя) — фінскі лыжнік, алімпійскі чэмпіён, пяціразовы чэмпіён свету.

Спартыўная кар’ера

На Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Гарміш-Партэнкірхене заваяваў залаты медаль у эстафетнай гонцы, у якой бег другі этап. Пачаўшы свой этап на другой пазіцыі, Карпінен прапусціў наперад прадстаўніка зборнай Швецыі і скончыў этап на трэцім месцы, але на наступных этапах партнёры Карпінена змаглі вывесці зборную Фінляндыі на першае месца. У гонцы на 18 км быў 7-м.

За сваю кар’еру выступаў на пяці чэмпіянатах свету, і на кожным з іх заваёўваў хоць бы адзін медаль. Усяго Карпінен заваяваў 10 медалёў чэмпіянатаў свету, па пяць залатых і срэбных.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў фермерам, памёр у студзені 1992 года.

Катэгорыя:Лыжнікі Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1936 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1936 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках Катэгорыя:Нарадзіліся ў Фінляндыі Катэгорыя:Памерлі ў Фінляндыі