Хелена або Элін Шведская (Sven Rosborn (In Swedish): När hände vad i Nordens historia (When did what happen in the history of the Nordic countries) (1997); 1130-я ― не раней 1157)― умоўнае імя шведскай прынцэсы і каралевы Даніі, жонкі Кнуда V. Дата яе нараджэння невядомая. Яе бацькам быў кароль Швецыі Сверкер I, а маці лічыцца першай жонкай Сверкера, каралева Ульфхільда Хакансдотэр.
Біяграфія У перыяд паміж 1146 і 1157 гадамі дацкае каралеўства было падзелена паміж двума прэтэндэнтамі на пасад: імі былі Кнуд V і Свен III. У 1154 годзе Кнуд заключыў саюз са сваім сваяком Вальдэмарам Вялікім і шукаў падтрымкі ў свайго айчыма Сверкера I. Ён уступіў у заручыны з дачкой Сверкера, а Вальдэмар ― з падчарыцай Сверкера Сафіяй Менскай. Імя нявесты Кнуда не згадваецца ў хроніках. Аднак, на думку сучасных даследчыкаў, яе імя Хелена або ЭлінWallin, «Knutsgillena i det medeltida Sverige», pp. 137, 190.. Падставай для такога заключэння з’яўляюцца дадзеныя Necrologium Lundense, якія згадвае Алену Рэгіну, якая памерла 31 снежня. Паколькі ніякая іншая Дацкая каралева з такім жа імем невядомая, хутчэй за ўсё, гаворка тут ідзе пра дачку СверкераPhilip Line, Kingship ans State Formation in Sweden 1130—1290. Leiden: Brill, 2007, p. 485.. Паводле іншай гіпотэзы, на самай справе ў манускрыпце згадвалася напалову легендарная Алена, якая неафіцыйна шанавалася як святая ў Швецыі і, верагодгна, у ДанііAhnlund, «Den nationella och folkliga Erikskulten», p. 120..
Каралева Даніі У канцы 1156 года Кнуд V здзейсніў паездку ў Швецыю, каб суцешыць сваю маці пасля забойства караля Сверкера. У той жа час ён заручыўся са сваёй шведскай нявестайAhnlund, «Till frågan om den äldsta Erikskulten i Sverige», p. 309.. Такім чынам, нявеста пакінула Швецыю і стала дацкай каралевай, далейшае жыццё якой апынулася нядоўгім і трагічным. У 1157 годзе Кнуд і Вальдэмар прыняў удзел у свяце прымірэння ў Роскіле са Свенам III. Падчас застолля воіны Свена напалі на двух яго супернікаў і Кнуд быў забіты, у той час як Вальдэмар паспеў схавацца. Свен быў забіты ў тым жа годзе. Каралева ж вярнулася ў Швецыю. Копія сярэднявечнага спісу ахвяраванняў, зробленая ў XVI стагоддзі, сцвярджае пра тое, што каралева Хелена ахвяравала зямлю прыходу Слака пры абацтве Урэта у Эстэргётландзе, а затым была прынятая манашкай у абацтваAhnlund, «Till frågan om den äldsta Erikskulten i Sverige», p. 319.. Зыходзячы з гэтага, некаторыя гісторыкі мяркуюць, што жонка Кнуда пакінула свецкае жыццё неўзабаве пасля таго, як яе мужа забілі, і прыкладна ў 1158 годзе далучылася да сваёй сястры Інгегерд (пам. 1204), якая была настаяцельніцай ва Урэце.
Продкі
Літаратура
Ahnlund, Nils. «Till frågan om den äldsta Erikskulten i Sverige». Historisk tidskrift 68, 1948. Ahnlund, Nils. «Den nationella och folkliga Erikskulten», in B. Thordeman (ed.). Erik den helige. Stockholm, 1954. Lagerqvist, Lars O. "Sverige och dess regenter under 1.000 år. Stockholm: Albert Bonniers Förlag AB, 1982 (). Rosborn, Sven. När hände vad i Nordens historia. Lund: Historiska media, 1997 (). Wallin, Curt.Knutsgillena i det medeltida Sverige. Kring kulten av de nordiska helgonkungarna [Historiskt arkiv, 16]. Stockholm: Almqvist & Wicksell, 1975 ().
Катэгорыя:Прынцэсы Швецыі Катэгорыя:Асобы, чыя дата смерці не вызначана