Дагмар Энкельман (; нар. 5 красавіка 1956) — нямецкі палітык з партыі «Die Linke».
У 2005 годзе Энкельман стала кіраўніком парламенцкага аддзялення партыі «Die Linke» у нямецкім Бундэстагу, якое пакінула ў 2013 годзе пасля страты свайго дэпутацкага месца. У снежні 2012 года яна стала старшынёй Фонду Розы Люксембург.
Біяграфія
Раннія гады Нарадзілася ў Альтландсбергу, невялікім мястэчку недалёка ад Берліна. Дзявочае прозвішча — Эберт. У 1974 годзе скончыла школу ў суседнім Штраўсбергу. Аж да 1979 года з’яўлялася студэнткай гістарычнага факультэта Універсітэта імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. Пасля завяршэння вучобы атрымала доктарскую ступень. У перыяд з 1979 па 1985 гг. яна выкладала гісторыю ў «Моладзевай акадэміі Вільгельма Піка FDJ».
З 1985 па 1989 працавала аспірантам у Акадэміі грамадскіх навук Цэнтральнага Камітэта кіруючай партыі. Менавіта тут Эберт абараніла сваю доктарскую дысертацыю, азагалоўленую як «Аналіз і крытыка канцэпцый буржуазных ідэолагаў у Заходняй Германіі: крызісы ідэнтычнасці ўсходнегерманскай моладзі» ().
Партыйная дзейнасць У 1977 годзе Дагмар Энкельман уступіла ў САПГ. Яна была кіруючай партыяй у ГДР. Тут Энкельман займалася прафсаюзнай працай. Пасля ўключэння ГДР у склад ФРГ партыя была перайменавана ў Партыю дэмакратычнага сацыялізму (ПДС). Энкельман увайшла ў яе, як і многія былыя члены САПГ. З 2003 па 2006 гг. займала пасаду намесніка кіраўніка ПДС.
На рэгіянальных выбарах у Брандэнбургу ў 2004 годзе яна вылучыла сябе ў якасці альтэрнатывы прэзідэнту рэгіянальнага міністра Маціясу Платцэку з левацэнтрысцкай сацыял-дэмакратычнай партыіIngo von Münch (author); Klaus-Michael Kodalle (editor-compiler). Die Promotion: eine gewöhnliche oder ungewöhnliche Prüfung?. — Der geprüfte Mensch: über Sinn und Unsinn des Prüfungswesens. — Königshausen & Neumann, 2006. — S. 67. — ISBN 978-3-8260-3300-1.. Доля партыі ў галасаванні павялічылася да 28 %, што займала другое месца сярод сацыял-дэмакратаў. Гэта быў лепшы вынік, дасягнуты ПДС у Брандэнбургу пасля 1990 года.
У выніку зліцця ў 2007 годзе ПДС і (значна меншым, але ўплывовым) руха WASG, Дагмар Энкельман стала членам партыі «Die Linke».
Дэпутацтва Пасля ўз’яднання Германіі ў кастрычніку 1990 года, усходнегерманскі Фолькскамер і заходнегерманскі Бундэстаг былі фактычна аб’яднаны. Толькі 143 члена ўсходнегерманскай палаты на 400 месцаў захавалі месца ў аб’яднаным сходзе. Дагмар Энкельман стала адным з іх. Яна была пераабрана ў Бундэстаг у 1994. У 1998 годзе яна пакінула парламент.
У перыяд з верасня 1999 года па кастрычнік 2005 года была членам Брандэнбургскага рэгіянальнага парламента («Ландтаг»), да 2004 года з’яўлялася членам выканаўчай улады рэгіянальнай партыі, прадстаўніком па пытаннях навакольнага асяроддзя і энергетычнай палітыкі і членам Камітэта па сельскай гаспадарцы і ахове навакольнага асяроддзя. На працягу 2004—2005 гг. Дагмар Энкельман была лідарам групы ПДС у ландтагу Брандэнбурга.
У 2005 годзе Энкельман, пасля перавыбрання ў нямецкі Бундэстаг, стала кіраўніком парламенцкага аддзялення партыі «Die Linke».
Катэгорыя:Члены Левай партыі Германіі Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Германіі Катэгорыя:Члены Народнай палаты ГДР Катэгорыя:Члены бундэстага Германіі