Асаавіяхімаўская вуліца () — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.
Названа ў гонар Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву (Асаавіяхім). Забудова складаецца пераважна з дамоў сядзібнага тыпу.
Працягласць вуліцы складае каля 310 м. Арыентавана з захаду на ўсход. Пачынаецца ад Варонежскага завулка, перасякае Альхоўскую вуліцу і вуліцу Каралёва, завяршаецца скрыжаваннем з Тульскім завулкам.
Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)