Міхал Ян Борх (; або , Варкляны — 28 або ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, геолаг, мінералог, пісьменнік, генерал-лейтэнант.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і Яна Енджэя Юзафа.

Скончыў піярскі Калегіум нобіліум у Варшаве. З 1762 года ў войску, у 1771 годзе капітан пешай гвардыі ВКЛ, быў паранены пры спробе барскіх канфедэратаў выкрасці караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1776 года палкоўнік гусарскай харугвы, генерал-лейтэнант кароннага войска, вялікі абозны літоўскі ў 1781—1787 гадах, ваявода белзскі ў 1787—1791 гадах, стараста люцынскі. Рыцар і бальі Мальтыйскага ордэна, у 1783 годзе атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Навуковая дзейнасць і творчасць

Быў аматарам мастацтваў і літаратуры, займаўся прыродазнаўчымі навукамі, выдаў працы па геалогіі, мінералогіі, батаніцы. У 1776—1777 гадах зрабіў навуковае падарожжа на Сіцылію і Мальту. У сваім маёнтку ў Варклянах пабудаваў палац і парк, упрыгожаны бюстамі гістарычных дзеячаў Рэчы Паспалітай, які апісаў у кнізе «Сентыментальны парк маёнтка Варкляны графа Борха на Белай Русі» («Jardin sentimental du château de Warkland dans le Comté de Borch en Russie Blanche», Варшава, 1795). Сабраў у Варклянах вялікія прыродазнаўчыя калекцыі і бібліятэку. Аўтар паэм на французскай мове, у т.л. «Станіславіяда, шчаслівае выратаванне Станіслава II, караля Польшчы» («La Stanislaide ou l’Heureuse delivrance de Stanislas II roi de Pologne», Варшава, 1791), біяграфіі свайго цесця «Гісторыя жыцця Георга Броўна, графа Свяшчэннай Імперыі, генерал-губернатара Лівоніі і Эстоніі» («Histoire de la vie de George de Browne, comte de Saint-Empire, gouverneur generał de Livonie d’Esthonie», Рыга, 1794).

Сям’я

Жонка (з 1783) — графіня Элеанора Юр’еўна Броўн (1766—1844), дачка рыжскага генерал-губернатара графа Ю. БроўнаМихаил Иванович Борх ., у шлюбе з якой Борх меў траіх сыноў і чатырох дочак: Соф’я (1795—1880), жонка Фёдара Фёдаравіча Келера; у іх сын Эдуард. Карл (1798—1861), віцебскі губернскі маршалак дваранства, у шлюбе з графіняй Луізай Міхайлаўнай Плятэр-Зіберт; Аляксандр Антон Станіслаў Бернгарт (1804—1867), сапраўдны тытулярны саветнік, обер-цырымоніймайстар, у шлюбе з 1833 года з фрэйлінай графіняй Соф’яй Іванаўнай (1809—1871), дачкой графа І. С. Лаваля; Іосіф Казімір (1807—1881) — з 1830 года ў шлюбе з Любоўю Вікенцьеўнай Галынскай (1812—1868), дачкой тайнага саветніка Вікенція Іванавіча Галынскага. Яго імем быў падпісаны «Патэнт на званне раганосца», які быў атрыманы ў 1836 годзе А. С. Пушкіным і стаў прычынай дуэлі апошняга з Дантэсам. Луіза — у першым шлюбе замужам за графам Аляксандрам Мацвеевічам Ламздорфам, у другім — за Эдуардам фон Функам; Ізабела — замужам за Васілём Фёдаравічам Гротам; Ганна — замужам за Фёдарам Фёдаравічам Гротам.

Крыніцы

Літаратура

Міхал Ян