Юзаф Генрык Борх (; 1764 — 1835) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і Яна Енджэя Юзафа.
Палкоўнік кароннага войска, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў.
У 1805—1809 гадах маршалак шляхты Віцебскай губерні. Стацкі саветнік. У 1812 годзе прызначаны Напалеонам членам адміністрацыйнай камісіі Віцебска, а браты жонкі Рамуальд і Станіслаў Багамольцы сталі адпаведна бургамістрам Віцебска і субпрэфектам (главой) Віцебскага павета. Пасля вайны зняволены, сасланы ў Петразаводск, пазней амнісціраваны.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.
Сям’я
У шлюбе з Ганнай з Багамольцаў, дачкой Пятра Тадэвуша Багамольца і Элеаноры з Вышынскіх. Дзеці: Соф’я (1796—1840), у шлюбе з Марцінам Карніцкім, віцебскім губернскім маршалкам. Элеанора (нар. каля 1800), у шлюбе з Тыманам. Эліза (нар. каля 1800), у шлюбе з Аўгустам Сакалоўскім. Аляксандра (нар. каля 1800), у шлюбе з Грынцевічам. Міхал (1806—1881), пісьменнік, гісторык, бібліяфіл. У шлюбе з Марыяй з Корсакаў.
Літаратура
Юзаф Генрык Катэгорыя:Сасланыя Катэгорыя:Губернскія маршалкі віцебскія Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792