Аляксандр Юр’евіч Бендзін (нар. , г. Ізмаіл, Адэская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013), дацэнт (2009). Член Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, Калегіі Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1982).

Працаваў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (з 1997, факультэт тэалогіі, дацэнт), Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2004, кафедра багаслоўя, дацэнт).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя царквы; рэлігійная талерантнасць; руская рэлігійная філасофія; этналогія.

Узнагароды Прэмія імя мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага Макарыя (2013).

Бібліяграфія Проблемы веротерпимости в Северо-Западном крае Российской империи (1863—1914 гг.) : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 07.00.02 / Бендин Александр Юрьевич. — Санкт-Петербург, 2013. Исторический поиск Беларуси : альманах / [составитель А. Ю. Бендин]. — Минск, 2006. Образы российской монархии, формируемые христианскими конфессиями Северо-Западного края во второй половине XIX — начале XX вв. / А. Ю. Бендин // Новая экономика. — 2012. — № 2. — С. 251—259.

Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Гісторыкі царквы