Уладзімір Рыгоравіч Башкіраў (нар. , в. Раслякі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі свяшчэннік (мітрафорны протаіерэй), багаслоў. Доктар багаслоўя (2009), прафесар (2006).

Біяграфія Скончыў Пскоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Нямецкая і англійская мовы», 1972), Маскоўскую духоўную акадэмію (спецыяльнасць «Тэалогія», 1982).

Служыў у храме ў гонар Усіх Святых г. Мінска (клірык), Мінскай духоўнай акадэміі (прафесар), Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра багаслоўя, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: багаслоўе; гісторыя дагматаў; гамілетыка.

Бібліяграфія На пути к Богу: богословско-методологический опыт построения системы христианского вероучения и этики : диссертация … доктора богословия : защищена 10.02.2009 / протоиерей Владимир Башкиров. — Жировичи, 2009. О молитве : как молиться современному человеку / протоиерей Владимир Башкиров. — Минск, 2012. Сын Божий — Сын Человеческий (Логос-Тропос Христа в творениях преподобного Максима Исповедника) / протоиерей Владимир Башкиров. — Жировичи, 2006. Христианский брак и семья / протоиерей Владимир Башкиров. — Минск, 2012.

Катэгорыя:Святары Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Багасловы Беларусі Катэгорыя:Протаіерэі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дактары багаслоўя