Мікалай Мікалаевіч Вараб’ёў (нар. , Віцебск) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2013), дацэнт (2004), прафесар.

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (спецыяльнасць «Матэматыка і фізіка», 1996), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (аспірантура, спецыяльнасць «Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў», 1999; дактарантура, 2012).

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1999—2009 і з 2013 — факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, кафедра алгебры і методыкі выкладання матэматыкі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя алгебраічных рашотак класаў Фіцінга.

Бібліяграфія Алгебраические решетки классов конечных групп : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.06 : защищена 24.05.2013 : утверждена 04.12.2013 / Воробьев Николай Николаевич. — Гомель, 2012. Алгебра классов конечных групп : монография / Н. Н. Воробьев. — Витебск. 2012. Теория чисел: делимость в кольце целых чисел : методические рекомендации / Н. Н. Воробьев, С. Н. Воробьев, М. И. Наумик. — Витебск, 2017. On lattices of formations of finite groups / L. A. Shemetkov, A. N. Skiba, N. N. Vorob’ev. — Гомель, 2008.

Спасылкі Профессор кафедры математики ВОРОБЬЕВ НИКОЛАЙ НИКОЛАЕВИЧ

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі