«Студэ́нцкая ду́мка» ― часопіс, выдаваўся на беларускай мове, першы нумар выпушчаны ў Мінску ў лістападзе 1988 года студэнцкай патрыятычнай суполкай «Світанак». Грамадска-палітычнае і культурна-асветніцкае выданне. Спачатку выдаваўся на 8 старонках А5. Выдаўцом і рэдактарам быў Алесь Гуркоў.

Рэдакцыйны склад: А. Гуркоў, А. Кавальчук, Г. Аніськова, А. Трусаў, С. Ладуцька, Ф. Швайбовіч, І. Міхно, С. Вітушка, З. Вайцяховіч, Г. Барвенава, А. Рагуля, А. Сабаленка, У. Селядцоў і іншыя. Рэдакцыяй падрыхтавала кніжачку-ўкладзень «Вандэя навыварат» — зборнік беларускай ананімнай літаратуры, а таксама некалькі дадаткаў, якія выйшлі ў розны час: «Па Старонках замежнае прэсы», «Stomlenyja nohi», «Дзяржава = Студэнская Думка».

У 1990 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў пераняло выданне часопіса, рэдактарам якога стаў Зміцер Вайцяховіч. Наклад часопіса да канца 1990 года вырас з 1000 да 5000 асобнікаў, выданне якіх здзяйснялі на у навукова-даследчых інстытутах праз прыватныя вусныя дамовы. 13 красавіка 1999 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна зарэгістравала часопіс.

Крыніцы

Спасылкі Архіў часопіса

Катэгорыя:Часопісы Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1988 годзе