Аляксандр Калінікавіч Сві́тыч (, Магілёўская губерня — ) — беларускі гісторык праваслаўнай царквы, выдавец і публіцыст.
Скончыў у 1912 годзе багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Магістр багаслоўя. Выкладаў багаслоўе ў Віленскай духоўнай семінарыі, потым у Варшаўскім універсітэце. У 1920—1930-я гады супрацоўнічаў з рускамоўнымі выданнямі Варшавы, Вільні, Львова. У 1930—1933 гадах выдаваў у Варшаве часопіс «В ограде Церкви». Абараняў пазіцыі праваслаўя ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне, выступаў супраць гвалтоўнай паланізацыі праваслаўных, закрыцця і разбурэння праваслаўных святынь.
У 1936—1939 гадах у духоўнай кансісторыі Гродзенскай праваслаўнай епархіі, сакратар епіскапа Савы (Саветава). Са жніўня 1939 года да ліпеня 1944 года ў духоўнай кансісторыі Варшаўскай епархіі.
Пасля Другой сусветнай вайны жыў у ЗША, куды вывез свае гістарычныя матэрыялы.
Творы Православная Церковь в Польше и её автокефалия // Православная Церковь на Украине и в Польше в XX столетии. 1917—1950 гг. М, 1997.
Літаратура
Катэгорыя:Постаці беларускага праваслаўя Катэгорыя:Выдаўцы Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі царквы Беларусі