Наталля Мікалаеўна Куляшова (нар. 11 кастрычніка 1976, п. Беларускі, Бялыніцкі раён) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024 года).
Біяграфія Нарадзілася ў 1976 годзе ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «юрыст»; Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «менеджар-эканаміст».
Працавала інспектарам, галоўным юрысконсультам, намеснікам начальніка інспекцыі — начальнікам аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскім раёне; намеснікам старшыні Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта; першым намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-Цэнтральнай акругі № 85. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.
Узнагароды Узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік падатковай службы», медалём «За працоўныя заслугі».
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Юрысты Беларусі