Гертруда Катон-Томпсан (, 1 лютага 1888 — 18 красавіка 1985) — англійская вучоная-археолог.
Біяграфія Гертруда Катон-Томпсан нарадзілася ў сям’і Уільяма Катон-Томпсана (William Caton-Thompson) і Этель Пэйдж (Ethel Page) у 1888 годзе ў Лондане, Англія. Яна наведвала прыватныя школы ў Істбарне і Парыжы. Падчас Першай сусветнай вайны Катон-Томпсан працавала на брытанскае Міністэрства транспарту і наведала Парыжскую мірную канферэнцыю ў 1919 годзе. Пасля яна працавала археолагам у Егіпце (у Абідасе і Аксірынхе). Падчас вучобы ў брытанскай археалагічнай школе ў Егіпце з 1921 па 1926 Катон-Томпсан і геолаг пачалі першае археалагічнае даследаванне паўночнага Фаюма. Яна працягнула працу ў Фаюме на працягу наступных двух гадоў, у якасці палявога дырэктара Каралеўскага антрапалагічнага Інстытута Вялікабрытаніі і Ірландыі. З 1928 па 1929 Катон-Томпсан даследавала знакамітыя руіны Вялікага Зімбабвэ, яна была першая, хто сцвярджаў, што руіны маюць непасрэдна афрыканскае паходжанне. Яна таксама працавала ў аазісе . Да канца 1937 года Катон-Томпсан і Элінар Гарднер у суправаджэнні займаліся сістэматычнымі раскопкамі ў Емене.
Катон-Томпсан памерла на 98-м годзе жыцця ў Брадвеі, графства Вустэршыр.
Публікацыі
«Культура Зімбабвэ», (1931) «Пустыня Фаюм», (1935) «Аазіс Харга ў дагістарычныя часы», (1952)
Крыніцы
Катэгорыя:Егіптолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Археолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Афрыканісты