Юлія Міхайлаўна Барысік () — беларуская самбістка і дзюдаістка, чэмпіёнка Беларусі па дзюдо, прызёр чэмпіянату Еўропы па дзюдо, чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў свету сярод вайскоўцаў па дзюдо, чэмпіёнка свету сярод студэнтаў па дзюдо, чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету па самба, Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзілася 11 лютага 1984 года ў Бабруйску.

Вучылася ў Бабруйскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

У 2000 годзе ўпершыню ў гісторыі аддзялення дзюдо/самба вучылішча заваявала бронзавы медаль па дзюдо на чэмпіянаце Еўропы сярод дзяўчат. Трэніравалася ў Эрнста МіцкевічаБорисик Юлия.

Узнагароды Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2016).

Крыніцы

Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Бабруйскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву