Іосіф Адамавіч Навумчык (, Яцавічы, цяпер Пастаўскі раён — ) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1938 годзе на Пастаўшчыне ў вёсцы Яцавічы. Скончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча, гістарычны факультэт БДУ, Вышэйшую партшколу.
Працаваў настаўнікам, на камсамольскай рабоце ў Пастаўскім раёне і Віцебску. За савецкім часам Іосіф Навумчык быў другім сакратаром Віцебскага гаркама КПБ, сакратаром Віцебскага абкама КПБ. Знаходзіўся ў якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле, свае ўспаміны апублікаваў у кнізе «Афганістан у маім жыцці».
У постсавецкія часы ён стаў адным з прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў 1989 годзе. Затым 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ.
Памёр у 2025 годзе.
Узнагароды Іосіф Навумчык быў узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Сям’я Сын Сяргей Іосіфавіч Навумчык (нар. 1961) — журналіст, палітык.
Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ