Зінаіда Іванаўна Сіліня (Дзегцярэнка; нар. 14 лютага 1949, в. Вётхава, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі.
Біяграфія Нарадзілася 14 лютага 1949 года ў в. Вётхава Смаргонскага раёна.
У 1966 годзе з сярэбраным медалём скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыла ў 1972 годзе. Працавала ў г. Браславе, актыўна ўдзельнічала ў грамадскай дзейнасці.
З 1978 года жыве ў Даўгаўпілсе (Латвія). Працавала ў чыгуначнай бальніцы, сухотным дыспансеры, іншых медустановах, цяпер — доктар-радыёлаг-дыягност, загадчыца кабінета ў Цэнтральнай паліклініцы Даўгаўпілскай рэгіянальнай бальніцы.
Адна з заснавальніц Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», уваходзіла ў склад яго праўлення. Размаўляе на беларускай мове, папулярызуе беларускую культуру ў Латвіі.
Актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці горада. Нязменна выконвае акапэльна вядомыя беларускія народныя песні на мерапрыемствах «Уздыма» і Цэнтра беларускай культуры. Спявала ў ансамблі «Купалінка».
Узнагароды Падзячная грамата ад Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе (2019).
Крыніцы
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Латвіі Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:Медыкі Латвіі