«Гісто́рыя сяла́ Гару́хіна» — няскончаная аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная падчас «болдзінскай восені» 1830 года. Уяўляе сабой пачатак сельскай хронікі, пераказанай ад асобы ўладальніка Гарухіна — маладога памешчыка Івана Пятровіча Белкіна.
Гісторыя стварэння Напісана ўвосень 1830 года ў Болдзіне. На рукапісе стаяць даты 31 кастрычніка і 1 лістападаПримечания // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений: В 16 т. — Т. 8, кн. 2. Романы и повести. Путешествия. — ; : Изд-во АН СССР, 1940. — С. 1047—1065.Томашевский, Б. В. Примечания // Пушкин, А. С. Полное собрание сочинений: В 10 т. — Т. 6. Художественная проза. — : Наука, Ленингр. отд-ние, 1978. — С. 511—559..
«Гісторыя сяла Гарухіна» ўяўляе сабой адзін з рукапісаў, якія засталіся ад выдуманага Пушкіным аўтара — Івана Пятровіча Белкіна (1801Гэты год нараджэння ўказаны ў «Гісторыі»; у прадмове да «Аповесцей Белкіна» гаворыцца, што І. П. Белкін нарадзіўся ў 1798 годзе.—1828), уладальніка сяла Гарухіна, які пражыў у ім амаль усё жыццё (з перапынкам на вайсковую службу). У ранняй версіі біяграфіі Белкіна, напісанай яшчэ ў 1829 годзе, І. П. Белкін відавочна згадваецца як аўтар двух розных рукапісаў — цыкла аповесцей («Аповесці Белкіна») і гісторыі ўласнай вотчыны.
У чарнавіках захаваліся лічбы падлікаў для «Гісторыі…», зыходзячы з плошчы сяла ў 240 дзесяцін. Пры гэтым Пушкін засноўваўся на даных Болдзіна па стане маёнтка на V рэвізію (1794).
Пры жыцці Пушкіна аповесць не друкавалася. Упершыню надрукавана (з пропускамі і няправільнай паслядоўнасцю частак) у «Современнике» (т. VII, 1837, с. 197—220).
Далейшы план аповесці Аб поўнай задуме Пушкіна дае ўяўленне план аповесці, які захаваўся ў чарнавіках. Пасля раздзела «Легендарныя часы», пачатага ў рукапісе, павінны былі ісці наступныя раздзелы: «Праўленне старасты Анціпа Мудрага», «Прыезд майго прадзеда тырана Ів. В. Т.», «Дзед мой кіруе. Пажар», «Суседзі. Павальная хвароба. Царкоўная гісторыя», «Мужыкі згалелі. Бацька мой. Стараста Трыфан. Бунт», «Аканом», «…паншчына».
У канцы плана ідзе кароткае рэзюмэ: «Была багатая вольная вёска / Збяднела праз тыранства / Паправілася праз строгасць / Заняпала праз нядбайнасць…»
Гарухіна Гарухіна стала сімвалічным вобразам, сімвалам запрыгоненай Расіі. Абапіраючыся на іранічную заўвагу Пушкіна, пададзеную вуснамі Белкіна, пра тое, што яго вотчына з'яўляецца краінай, а Гарухіна — яе сталіцай, савецкае пушкіназнаўства адназначна распаўсюджвала вобраз на ўсю краінуИстория русской литературы, том 6. — : АН СССР, 1953. — С. 267.. Сатырычныя прыёмы, знойдзеныя ці распрацаваныя Пушкіным для сяла, паслужылі прататыпам для стварэння Салтыковым-Шчадрыным горада Глупава ў «Гісторыі аднаго горада». Алюзія на сяло Гарухіна і яго бытапісца Івана Пятровіча Белкіна сустракаецца ў Барыса Мажаева ў аповесці «Гісторыя сяла Брохава, пісаная Пятром Афанасьевічам Булкіным» (1968).
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы 1830 года Катэгорыя:Проза Аляксандра Пушкіна