Еўрапейская акадэмія () — грамадская няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае вядучых вучоных еўрапейскіх краін. Створана ў 1988 годзе ў рамках канцэпцыі «Агульнаеўрапейскага дома» і аб’яднанай Еўропы. Акадэмія ўключае секцыі па ўсіх асноўных раздзелах прыродазнаўчых і гуманітарных навук, выдае часопіс . Прэзідэнт (з 2021 года) — Мар’я Макараў ().

Штаб-кватэра Еўрапейскай акадэміі размешчана ў Лондане, у будынку Сенат-Хаўс Лонданскага ўніверсітэта на Малет-стрыт.

Гісторыя Канцэпцыя «Еўрапейскай акадэміі навук» узнікла на сустрэчы ў Парыжы еўрапейскіх міністраў навукі ў 1985 годзе. Затым Каралеўскае таварыства (Вялікабрытанія) у чэрвені 1986 года арганізавала сустрэчу ў Лондане шэрагу навукоўцаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў, дзе была ўхвалена ідэя стварэння акадэміі.

Academia Europaea была заснавана як «Еўрапейская акадэмія прыродазнаўчых, гуманітарных навук і літаратуры» () на сходзе, які праходзіў у Кембрыджы ў верасні 1988 года. Першым прэзідэнтам быў абраны (). Міністр навукі Францыі (), які пазней стаў другім прэзідэнтам акадэміі, выступіў з уступнай прамовай. Першае пленарнае паседжанне праходзіла ў Лондане ў чэрвені 1989 года, у той час Акадэмія ўжо налічвала 627 членаў. Каралеўскае таварыства аказвала Academia Europaea эканамічную падтрымку, імкнучыся забяспечыць больш шырокае фінансаванне.

Крыніцы