Мірзаані (груз. მირზაანი) — вёска ў Кахетыі, у паўднёва-ўсходняй частцы Грузіі. Знаходзіцца ў 15 км от горада Дэдапліс-Цкара на вышыні 750 метраў над узроўнем мораГрузинская советская энциклопедия , т. 7 , Тбилиси , 1984. — С. 10..
У Мірзаані пражывае 433 чалавекі, паводле перапісу 2014 года.
На гэтай тэрыторыі — вільготны субтрапічны клімат, зіма адносна халодная, а лета доўгае і цёплае.
Вёска вядомая тым, што тут у 1862 годзе нарадзіўся грузінскі мастак-прымітывіст Ніко Пірасмані. Зараз у сяле працуе ягоны дом-музей, усталяваны помнік, адбываецца штогадовы фальклорны фэст.
У Мірзаані знаходзяцца помнікі архітэктуры: царква Святога Іосіфа Алаверды, царква Уваскрашэння, царква Усіх Святых і іншსაქართველოს ისტორიისა და კულტურის ძეგლთა აღწერილობა, ტ. 1-I, თბ., 2013. — გვ. 294-299..
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Грузія