Хан-Ю́ніс або Хан-Юнус () — горад у Сектары Газа, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Паводле звестак Цэнтральнага бюро статыстыкі Палесціны, у 2017 годзе насельніцтва Хан-Юніса складала 205 125 чалавек.

Геаграфія Горад размешчаны ў паўднёвай частцы сектара Газа, за 4 км на ўсход ад узбярэжжа Міжземнага мора і за 14 км на паўднёвы захад ад горада Газа.

У яго ваколіцах знаходзяцца гарады Бані-Сухейла, Абасан-эль-Кебіра і Рафах, мястэчка Аль-Карара і вёска Аль-Фухары.

Гісторыя Да XIV стагоддзя на гэтым месцы існавала вёска з назвай Салках. У мэтах абароны караванаў у 1387—1388 роках эмір Юнус ан-Нурузі збудаваў тут караван-сарай; ад яго ж растучае паселішча атрымала назву.

У 1516 годзе тут адбылася між егіпецкімі мамлюкамі і асманамі, пасля чаго тэрыторыя ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.

У канцы XIX стагоддзя Хан-Юніс быў другім паводле велічыні горадам Сектара Газы пасля самой Газы. Паводле перапісу 1922 года тут пражывала 3890 жыхароў (3866 мусульман, 23 хрысціяніны і адзін яўрэй), а ў 1931 насельніцтва зменшылася да 3811 чалавек (3767 мусульман, 41 хрысціянін і тры яўрэі). У 1938 годзе налічвалася 4379 чалавек (у тым ліку тры яўрэі), у 1945 — 11 220 (11 180 мусульман і 40 хрысціян).

Падчас Першай араба-ізраільскай вайны ў маі 1948 года Хан-Юніс быў акупаваны егіпецкімі войскамі. Пасля вайны горад застаўся ў складзе Егіпта. Паводле звестак БАПОР, у горадзе знаходзілася каля 35 000 палесцінскіх бежанцаў, для якіх быў створаны лагер бежанцаў Хан-Юніс.

У лістападзе 1956 года, падчас Суэцкага крызісу, Хан-Юніс стаў месцам новых сутыкненняў паміж ізраільскімі войскамі і палесцінскімі арабамі, у якіх, паводле справаздачы БАПОР, загінула 275 чалавек, у тым ліку 140 бежанцаў. У 1967 годзе, падчас Шасцідзённай вайны, Ізраіль зноў акупаваў горад.

Па выніках пагадненняў у Осла 1993—1995 гадоў большасць сектара Газа, і Хан-Юніс у тым ліку, перайшлі пад кіраўніцтва Палесцінскай аўтаноміі. У 2007 годзе кантроль у сектары Газа захапіла тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС.

Падчас вайны ў Газе, якая пачалася ў кастрычніку 2023 года, ізраільскія войскі неаднаразова наносілі авіяўдары па Хан-Юнісе, напрыклад, 2 студзеня 2024 года была разбамбаваная штаб-кватэра Палесцінскага Чырвонага Паўмесяца. Ізраіль запатрабаваў, каб палесцінскае насельніцтва пакінула горад. Ізраільскія наземныя войскі ўвайшлі ў горад, але сустрэлі моцны супраціў палесцінскіх баевікоў. Армія абароны Ізраіля выйшла з горада 7 красавіка 2025 года, перш чым пачаць атаку на Рафах.

Вядомыя асобы Махамед Шабір (1946—2023), рэктар Ісламскага ўніверсітэта Газы Ях’я Сінвар ( 1962), кіраўнік ХАМАС

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі Вітаем у Хан-Юнісе

Катэгорыя:Населеныя пункты Палесціны Катэгорыя:Гарады Палесціны Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1389 годзе