Мікола Рыгоравіч Тэлічка, укр. Микола Ригорович Теличко (20 лютага 1923, хутар Аляксееўшчына, Казялецкі раён, Чарнігаўская вобласць — 14 красавіка 2014, Кіеў) — украінскі і беларускі паэт, удзельнік Другой сусветнай вайны, член Саюза пісьменнікаў.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вайсковага доктара, вучыўся ў розных гарадах СССР, пераязджаючы разам з сям’ёй. Вайну сустрэў у Бродах Львоўскай вобласці, затым жыў на Паўночным Каўказе. Скончыў вайсковае вучылішча, з 1943 года на фронце. удзельнічаў у пераправе цераз затоку Сіваш. Быў двойчы паранены. Вайну скончыў у званні капітана.

З 1947 года жыў на Берасцейшчыне. Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут і Маскоўскі завочны педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам у школах Кобрына, Брэста, кіраваў аддзелам народнай асветы Кобрынскага райвыканкама, быў дырэктарам спецшколы ў Кобрыне.

Жыў у Брэсце. Памёр у дачкі ў Кіеве. Пахаваны на гарнізонных могілках у Брэсце.

Творчасць Пісаць вершы пачаў школьнікам. З’яўляецца аўтарам дзесяці зборнікаў паэзіі. Па-руску апублікаваў зборнікі «Добрый ливень» (Мінск, 1963), «Дерево в бору» (Мінск, 1971), «Вещий свет» (Мінск, 1980), «Соль на касках» (Мінск,1994) и «Следы времен» (Брэст, 1994).

Паралельна пісаў вершы па-ўкраінску, але публікаваць пачаў у час перабудовы. Выдаў тры зборнікі па-ўкраінску: “Вогонь вічності” (Кіеў, 2009), “Поклик часу” (Брэст, 2009), “Дивокрай” (Брест, 2011).

У часы незалежнасці ўключыўся ў мясцовы ўкраінскі рух, стаў членам «Просвіты Берасцейшчыны імя Тараса Шаўчэнкі».

Многія вершы прысвяціў Берасцейшчыне і Палессю.

Зноскі

Катэгорыя:Нарадзіліся 20 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1923 годзе Катэгорыя:Памерлі 14 красавіка Катэгорыя:Памерлі ў 2014 годзе Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў