Аўгуст фон Платэн (; ) — нямецкі паэт і драматург.

Выдаў зборнік вершаў ва ўсходнім духу «Газэлі» (1821). Гётэ высока ставіў Платэна, але папракаў яго ў халоднасці і рамантычных дзівацтвах характару. Генрых Гейнэ проста адмаўляў яму ў таленце. Томас Ман, які перанёс асобныя рысы Платэна, уключаючы яго гомаэратызм, на галоўнага героя навелы «Смерць у Венецыі», скончыў сваю прамову пра Платэна (1930) заклікам схіліцца «перад яго жыццём, поўным высакароднасці і нягодаў, чысты след якога… застанецца з намі да таго часу, пакуль жывыя нашая мова і нашая культура».

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Германіі