28 мая 2025 года на горад Моква (штат Нігер, Нігерыя) абрынулася паводка, выкліканая моцнымі дажджамі. Паводле афіцыйных звестак, у выніку загінула прынамсі 500 чалавек, больш за 600 прапалі без вестак.
Перадгісторыя За 2024 год паводкі ў Нігерыі забралі жыцці больш за 1200 чалавек і пакінулі без прытулку 1,2 мільёна грамадзян. Папярэдняя паводка ў Мокве 16 красавіка 2025 года, выкліканая скідам вады з плаціны гідраэлектрастанцыі Джэба, забрала жыцці 13 чалавек. Больш за 6400 чалавек былі перамешчаныя, разбураныя 45 школ, 44 медыцынскія цэнтры і адзін мост.
Уздзеянне стыхіі 28 мая 2025 года пасля некалькіх гадзін праліўных дажджоў у горадзе і ваколіцах на Мокву абрынулася паводка. Вада затапіла горад і змыла дамы з жыхарамі ўнутры і транспартныя сродкі. Людзей змывала ўніз па плыні ракі Нігер. Сітуацыя ўскладнялася тым, што стыхія абрынула галоўны мост, праз што парушыўся транспартны рух па ўсім рэгіёне.
Па даных агенцтва па надзвычайных сітуацыях штата Нігер, якія пазней пацвердзіў намеснік губернатара Якубу Гарба, больш за ўсё пацярпелі раёны Тыфін Маза і Аугуван Хаусава.
У ходзе стыхіі загінула 500 чалавек, 600 прапалі без вестак, разбурана больш за 4000 будынкаў.
Рэакцыя На працягу двух тыдняў для дапамогі пацярпелым было ахвяравана больш за 3 мільярды найр і гуманітарных грузаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Май 2025 года Катэгорыя:Падзеі 28 мая Катэгорыя:Паводкі 2025 года Катэгорыя:Катастрофы 2025 года