Сцяпан Семянюк (3 снежня 1895, Яромічы, Кобрынскі павет — 17 траўня 1931, Яромічы, Кобрынскі павет) — украінскі паэт.

Біяграфія У час Першай сусветнай вайны служыў матросам на Чарнаморскім флоце, матрос асобай роты службы сувязі 2-й ступені. Вярнуўшыся на радзіму, ажаніўся з аднасяльчанкай Пелагеяй Кашталянчык, у пары нарадзіліся сын Віталь і дачка Надзея. Пасля смерці жонкі ад сухотаў ажаніўся з Марынай Равацюк з вёскі Луцэвічы, у шлюбе нарадзілася дачка Антаніна, але неўзабаве другая жонка таксама памерла.

Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Удзельнічаў у дзейнасці таварыства “Просвіта” ў Кобрыне, кааператыўным руху.

Памёр ад сухотаў, пахаваны на Гарбанскіх могілках каля Яроміч.

Творчасць Большасць вершаў паэта прапалі, захавалася нізка твораў. Ён чытаў сваю паэзію на сельскіх сходах, ілюструючы ўласнымі сатырычнымі малюнкамі. Вершы разыходзіліся ў народзе.

Паэзія Семенюка вострасацыяльная, пабытовая, сатырычная. Верш «Темнота — наш перший ворог» быў напісаны ў падтрымку руху за адкрыццё бібліятэк-чытальняў.Темнота — наш перший ворог,

З котрим мусим воювати.

Добра книжка — то є порох,

А читальня — то гармата.

А тому, селяне, майте

Наладовану гармату.

Скрiзь читальнi вiдкривайте,

Темнотi лихiй на страту.

Без освiти ми, як в норах

Без опiки мишенята.

Темнота — наш перший ворог,

З котрим треба воювати.Пісьменнік Іван Хміль успамінаў, што з палескіх паэтаў «пасля Дмытра Фалькiўскага  вылучаецца неардынарная асоба Сцяпана Семенюка з сяла Ярэмічы, які пісаў за польскім часам цудоўныя бытавыя, а то і злабадзённыя вершы — сатыры і паэзіі, друкуючы іх у розных газетах і часопісах Галічыны, бо на Палессі ўкраінскіх выдавецтваў не было. Гэта быў адукаваны чалавек, сумленны і высакародны».

Зноскі

Катэгорыя:Украінамоўныя паэты