Граф дэ Латрэамон (, сапр. Ізідор Дзюкас; ) — французскі паэт і празаік.
Памёр у 24 гады, пакінуўшы 2 творы — паэму прозаю «Песні Мальдарора» (Les Chants de Maldoror, 1869) і зборнік «Вершы І і ІІ». Баючыся пераследу за блюзнерства і непрыстойнасць, «Песні Мальдарора» Дзюкас выдаў пад псеўданімам. Адметнасць кнігі палягае ў тым, што «Песні Мальдарора» выраслі не з жыццёвага досведу аўтара, а з прачытаных у школьныя гады кніг. У 1920-я гады прадстаўнікі авангардных рухаў залічылі яго да сваіх папярэднікаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Францыі