Кацярына Гардзеева — беларуская журналістка, калумністка, экспертка па публічным іміджы і аналітык медыя-камунікацый. Вядомая сваімі матэрыяламі пра палітычны вобраз лідараў, візуальную камунікацыю, механізмы медыя-прапаганды, моду, культуру і сацыяльныя працэсы. Яе публікацыі выходзілі ў незалежных беларускіх і міжнародных медыя, такіх як TUT.BY, ForumDaily Woman, Зеркало, Наша Ніва і тэлеканал Белсат.
Біяграфія і кар’ера Гардзеева працавала рэдактаркай аддзела моды TUT.BY, дзе падрыхтавала шэраг аналітычных матэрыялаў і інтэрв’ю. У 2016—2021 гадах займалася PR-кансалтынгам і стратэгічнымі камунікацыямі, працуючы з буйнымі кампаніямі і бізнес-структурамі.
З 2024 года супрацоўнічае з тэлеканалам Белсат як аўтарка аналітычных тэкстаў, журналісцкіх матэрыялаў і медыя-экспертка па візуальнай камунікацыі і грамадскіх працэсах. У 2024 годзе атрымала ўзнагароду «інфармацыйная журналістка года Белсат».
Сацыяльныя праекты У 2023 годзе Гардзеева заснавала праект Women’s Question — ініцыятыву па падтрымцы беларусак у эміграцыі, рэалізаваную ў партнёрстве з фондам імя Фрыдрыха Эберта. За час існавання праекта ў ім узялі ўдзел больш за 300 жанчын.Women’s Question // Instagram
Экспертная дзейнасць Гардзеева рэгулярна выступае эксперткай па візуальным іміджы, модзе і пратаколе ў беларускіх і міжнародных медыя.
Яе экспертныя ацэнкі і каментары публікаваліся: у news.zerkalo.io у Нашай Ніве у міжнародным украінскім СМІ Новое Время (NV.ua) у беларускім незалежным СМІ UDF у міжнародным навінавым рэсурсе NUR.KZ
Крыніцы
Катэгорыя:Журналісты Беларусі