Санда́кан — карта Малайзіі () — горад ва ўсходняй частцы Малайзіі, у штаце Сабах на паўночным усходзе вострава Калімантан, на ўзбярэжжы мора Сулу. Цэнтр аднайменнай вобласці.
Насельніцтва — каля 366 тысяч чалавек (2018), плошча — 2266 км². Буйны марскі порт, прамысловы і інфраструктурны цэнтр. Аэрапорт, які прымае ўнутраныя рэйсы.
У 1883—1947 гадах быў адміністрацыйным цэнтрам мясцовага каланіяльнага ўладання Вялікабрытаніі — Брытанскага Паўночнага Барнэа (уключала ўсю тэрыторыю Сабаха).
У перыяд Другой сусветнай вайны быў важным цэнтрам японскай акупацыйнай адміністрацыі, падвергся моцным разбурэнням падчас баявых дзеянняў. У 1945 годзе перакідка адсюль вялікай колькасці аўстралійскіх ваеннапалонных пешымі маршамі, якая атрымала вядомасць як «Сандаканскія маршы смерці», прывяла да гібелі практычна ўсіх палонных аўстралійцаў.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Малайзіі