Рыгор Аркадзевіч Ахраловіч (нар. , Магілёў) — беларускі архівіст, настаўнік гісторыі.
Біяграфія Нарадзіўся 8 лістапада 1925 года ў Магілёве.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Са снежня 1942 года — курсант Тамбоўскага Чырвонасцяжнага пяхотнага вучылішча. З лютага 1945 года — малодшы лейтэнант, камандзір узвода 2-га Беларускага фронту, затым савецкіх войскаў у Германіі.
У 1948 годзе скончыў 10 класаў школы рабочай моладзі. Завочна вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, які скончыў у 1954 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка гісторыі.
Працоўную дзейнасць у архіўнай галіне пачаў 27 лістапада 1946 года. Працаваў архіварыусам, старшым архіварыусам аддзела агульных фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР (цяпер Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі). З 26 студзеня 1950 года — начальнік аддзела сакрэтных фондаў ЦДГА БССР. На працягу чатырох месяцаў выконваў абавязкі начальніка архіва. З 6 кастрычніка 1952 года працаваў навуковым супрацоўнікам, затым старшым навуковым супрацоўнікам у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва.
З 13 жніўня 1954 года перайшоў на педагагічную працу: настаўнік гісторыі Варацэвіцкай сярэдняй школы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. З ліпеня 1966 па 1969 год — дырэктар Брылеўскай васьмігадовай школы.
Старшы лейтэнант запасу (1969).
Узнагароды Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 8 лістапада Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1925 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёве Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Настаўнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»