Маста́цкія акадэ́міі — установы, найчасцей дзяржаўныя, якія з’яўляюцца навукова-творчымі цэнтрамі ў пытаннях класічных мастацтваў, а таксама вышэйшыя (часам прыватныя) мастацкія школы.
Гісторыя
Узнікненне Першапачаткова акадэміі мастацкія, што ўзніклі ў Італіі ў XVI стагоддзі, былі свабоднымі аб’яднаннямі мастакоў, якія вывучалі мастацтва антычнасці і прыёмы майстроў Адраджэння, надаючы вялікае значэнне малюнку як асноўнай форме мастацтва.
Першая ўласна акадэмія мастацкая была створана ў Парыжы ў 1648 годзе як Каралеўская акадэмія жывапісу і скульптуры. У ёй на аснове прынцыпаў класіцызму былі распрацаваны правілы так званага «вялікага стылю» прыдворнага арыстакратычнага мастацтва. На ўзор парыжскай былі створаны акадэміі ў Вене (1692), Берліне (1694), Лондане (1768) і іншых гарадах.
У 1757 годзе была створана першая расійская акадэмія мастацкая ў Пецярбургу, якая існавала да 1918 года. У ёй вучыліся і мастакі з Беларусі: Л. Альпяровіч, С. Богуш-Сестранцэвіч, В. Ваньковіч, А. Гараўскі, Ф. Гарэцкі, Ф. Дмахоўскі, К. Кукевіч, Ф. Рушчыц, Н. Сілівановіч, Б. Тамашэвіч, І. Трутнеў, І. Хруцкі і іншыя.
XIX стагоддзе. Акадэмізм і рэалізм У XIX стагоддзі многія акадэміі мастацкія ператварыліся ў цэнтры афіцыйнага мастацтва і праваднікоў ідэалістычнай эстэтыкі, стаўшы тормазам у развіцці прагрэсіўнага мастацтва. Паміж мастакамі-рэалістамі і прадстаўнікамі акадэмічнага мастацтва ішла барацьба. Тым не менш, Пецярбургская акадэмія мастацтваў, як і многія іншыя, захавала сваё значэнне як школа прафесійнага майстэрства. У гэты ж перыяд на Захадзе акадэміямі часам называлі прыватныя мастацкія студыі, напрыклад, Акадэмія Жуліяна ў Парыжы.
XX—XXI стагоддзі У 1933 годзе ў Ленінградзе была створана як ВНУ Усерасійская акадэмія мастацтваў, якая ў 1947 годзе была рэарганізавана ў Акадэмія мастацтваў СССР (Масква). З 1991 года яна носіць назву Расійская акадэмія мастацтваў.
На Беларусі з 1991 года працуе Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Акадэміі мастацтваў